У Падляшскім Музеі выставай завяршылі Год Анджэя Струмілы
Аўтарскай выставай завяршыўся год Анджэя Струмілы. Падляшскі Музей ў Беластоку сабраў аматараў творчасці славутага мастака. Тут можна было пабачыць выставу пад назвай „Анджэй Струміла. Мастацтва і малюнак. Дзённік А4”.
Сваю творчасць прэзентаваў сам майстар, творы якога з’яўляюцца інспірацыяй для іншых мастакоў.
– Кожны год ці раз на два гады арганізоўваю пленэры ў Каменю і запрашаю на іх беларусаў. Гэта выдатныя хлопцы, дарагія сябры, вельмі добрыя майстры.
Мерапрыемства завяршыла Год Анджэя Струмілы ў Падляшскім ваяводстве.
Чарговая выстава мастака адбудзецца 20 студзеня ў Ломжы.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі