У Падляшскім ваяводстве 8 новых выпадкаў каронавірусу



Ваявода Падляшша і Падляшская санітарная інспекцыя паведамляюць пра яшчэ восем выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.

Бліжэйшыя кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічнай дапамогай. Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 1165 пацверджаных выпадкаў заражэння SARS–CoV-2.

Яшчэ трынаццаць людзей акрыялі, у агульнай колькасці – 936.

Беларускае Радыё Рацыя