Ідзе абмераванне бюджэту Падляшскага ваяводства на 2022 год
Не зважаючы на пандэмію, бюджэт Падляшскага ваяводства на 2022 год плануецца стабільным і закладае развіццё па розных напрамках.
Напярэдадні падчас прэсавай канферэнцыі маршалак ваяводства Артур Касіцкі прадставіў праект бюджэту на наступны год:
– Большасць выдаткаў, якія запланаваны на 2022 год, падобны або больш высокія ў параўнанні з 2021 годам. Тут можна падаць прыклад, ахова здароўя, транспарт, спорт. Таксама хацеў бы падзяліцца інфармацыяй, што ў 2021 годзе планавалі мы скарыстацца з крэдыту ў памеры 50 мільёнаў злотых. Але з гэтага крэда мы не скарысталіся.
Крыху лічбаў. Даходы бюджэту Падляшскага ваяводства ў 2022 годзе маюць скласці больш за 648 мільёнаў злотых, а выдаткі – больш за 664 мільёны. Планаваны дэфіцыт 16 мільёнаў злотых плануецца пакрыць з крэдытаў ды іншых крыніц. Для параўнання: у бягучым годзе закладзены дэфіцыт бюджэту ў 97 мільёнаў злотых. Першае чытанне праекту бюджэту пройдзе на сесіі Сейміка ваяводства 29 лістапада, а другое чытанне плануецца на 20 снежня.
Яна Запольская Беларускае Радыё Рацыя