У палякаў засталося 10 дзён на падачу дэкларацыі
У палякаў засталося яшчэ 10 дзён, каб падаць падатковыя дэкларацыі за 2019 год. На рахункі падаткаплацельшчыкаў ужо вернутыя больш за 273 мільёны злотых пераплачанага падатку.
Пра гэта распавёў прэс-сакратар Падатковай інспекцыі ў Беластоку Радаслаў Ганцэвіч:
– Асобы, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць і самастойна запаўняць і дасылаюць дэкларацыі, у гэтым годзе могуць гэта зрабіць да 1-га чэрвеня – засталося яшчэ 10 дзён. У гэты самы час падаткаплацельшчыкі, дэкларацыі якіх былі аўтаматычна прынятыя 30 красавіка, могуць іх скарэктаваць. Гэта можна зрабіць з дапамогай паслугі e-PIT, аплікацыя e-Deklaracje, а таксама на папяровым фармуляры. Выпраўляючы дэкларацыю можна таксама дадаць або памяняць арганізацыю, якой мы хочам ахвяраваць 1% нашага падатку PIT.
У сваю чаргу падаткаплацельшчыкі, якія сёлета павінны даплаціць падатак, ужо перадалі 82 мільёны злотых у падатковыя органы. Да канца траўня таксама працуе адмысловая гарачая лінія па пытаннях падаткаабкладання.
Беларускае Радыё Рацыя