У Патоцы пройдзе супольная малітва
Жыхары вёскі Патока, што ў гміне Міхалова, ушануюць памяць бязвінна загінулых у 72-ую гадавіну пацыфікацыі вёскі аддзелам Польскага ўзброенага падполля.
Ужо другі раз ураджэнцы вёскі і іх блізкія сустрэнуцца на супольнай малітве за ахвяр і тых, якія выжылі.
“22 траўня ў 17 гадзін у цэнтры вёскі, у месцы, дзе раней была царква, адслужым паніхіду”, – кажа настаяцель прыхода ў Тапалянах айцец Аляксандр Алексеюк:
– Гэта ініцыятыва з боку жыхароў вёскі Патока. Можна адслужыць паніхіду, літургію ў памяць пра тых людзей, якія загінулі ў той перыяд.
– Варта было б штосьці зрабіць, нечым дапамагчы, унесці свой уклад.
– Прыеду, калі дам рады. Я ўжо казала, што як не будзе каму мяне завезці, то прыеду ў Тапаляны, а адтуль, хто будзе ехаць, падвязе мяне.
Дзеля захавання памяці пра трагічныя падзеі ў Патоцы па ініцыятыве жыхароў у вёсцы паўстане невялікая капліца як памяць пра гісторыю гэтага месца. Спансараваць пабудову капліцы прапанаваў гаспадар з суседняй заблудаўскай гміны Андрэй Шум:
– Хочам папросту ўшанаваць памяць пра тых пакутнікаў, будуючы на гэтым месцы, дзе раней стаяла царква, капліцу. Яшчэ раней мясцовыя жыхары размаўлялі пра гэта, і я таксама падумаў пра будаўніцтва такой капліцы. Гэта спосаб пратэсту вялікай хлусні ўлады, якая не паважае ні нацыянальную меншасць, ні праваслаўных вернікаў, бо насілу робіць з забойцаў герояў.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота radio.bialystok.pl