У Патоцы ўшанавалі памяць ахвяраў аддзела Лупашкі
У Патоцы, што на Падляшшы, ушанавалі памяць трагічна загінулых 73 гады таму жыхароў вёскі. У траўні 1945 года, аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” знішчыў вёску.
Цяпер высілкамі мясцовых жыхароў, святара Айца Аляксандра Аляксеюка і фундатара Анджэя Шума ствараецца невялікая каплічка:
– Нявінныя людзі, якія загінулі толькі за тое, што былі праваслаўнымі, размаўлялі па-беларуску. Яны вартыя памяці, а не тыя, што іх забівалі.
– Памяць сярод жыхароў заўсёды жыла. У дзень Святога Мікалая мы прыязджаем, каб ушанаваць іх памяць.
Плануецца, што капліца будзе пабудаваная ў гэтым годзе.
У траўні 1945 года ў Патоцы былі расстраляныя Ян і Уладзімір Бекішы , Ян і Уладзімір Малашэўскія. У пажары загінулі трое дзяцей: Яўгенія, Ніна і Мікалай Герасімчукі, а таксама Міхаіл Герасімчук. Большасць жыхароў Патокі пасля пацыфікацыі выехалі ў Беларусь.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя