У Патоцы ўшаноўваюць памяць ахвяраў „Лупашкі”



16-га траўня 1945 года ў вёсцы Патока аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” былі расстраляныя браты Уладзімір і Ян Малашэўскія, а таксама бацька з сынам Ян і Уладзімір Бекішы:

– Майго бацьку забілі пад плотам, я забегла туды, ён сядзеў пабіты пад плотам. Дзядзька ляжаў каля яго. Была моцна пабітая галава.

– Кузня была, іх там забілі, бацьку і майго бацьку.

– Бачу, бацька перахрысціўся, забіў, пайшоў дахаты і забіў брата.

– Блажэевіч выконваў загад, а кіраўніком быў „Лупашка”.

22-га траўня 1945 года той жа аддзел спаліў вёску. Падчас пажару загінулі трое дзяцей. У гэты дзень ужо традыцыйна ўзгадваюць бязвінна загінулых, кажа настаяцель прыходу ў Тапалянах айцец Аляксандр Аляксеюк:

– Шчыра ўсіх запрашаем 22-га траўня ў Патокі – гэта дзень Святога Мікалая. А 17-й гадзіне будзем здзяйсняць на гэтым месцы паніхіду. Так што хто можа, то вельмі шчыра запрашаем прыехаць і ўзяць удзел у гэтых малітвах.

„Лупашка” быў прысуджаны да смерці ў ПНР, прысуд быў здзейснены ў лютым 1951.

У кастрычніку 1993 года Вайсковы раённы суд у Варшаве адмяніў большасць абвінавачанняў у дачыненні да Лупашкі, а ў снежні Найвышэйшы суд адмяніў усе абвінавачанні. Зыгмунт Шэндзеляж „Лупашка” быў перапахаваны ў красавіку 2016 годзе на вайсковыя могілкі Павонзкі ў Варшаве з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і міністра абароны Антона Мацярэвіча.

У красавіку 2018 адной з вуліц Беластока было нададзена імя Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі”.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя