У Польшчу – на ровары



З 1 траўня аднаўляецца работа пункта пропуску «Лясная» – «Рудаўка» на Аўгустоўскім канале.

У гэтым месцы беларуска-польскую мяжу можна пераадолець пешшу, на ровары або байдарках. Як паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, сезонны пункт пропуску будзе працаваць з 1 траўня па 1 кастрычніка з 8 да 20 гадзін.

Дарэчы, за мінулы год мяжу на Аўгустоўскім канале перасеклі больш за тры тысячы турыстаў, гэта больш, чым у 2017 годзе.

У асноўным, людзі пераходзяць мяжу пешшу або на роварах, і толькі 11 працэнтаў па вадзе. Больш за 60 адсоткаў усіх турыстаў – гэта грамадзяне, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам.

vgr.by