У Польшчу пераехала амаль 9 тысяч беларускіх праграмістаў і прадпрымальнікаў
Дзякуючы праграме Poland Business Harbor у Польшчу пераехалі ўжо 10% беларускіх ІТ-спецыялістаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў — усяго выдадзена 8,9 тысячы віз.
Дзве траціны беларускіх праграмістаў разглядаюць магчымасць пераезду ў Польшчу, паведамляе польскае бізнэс-выданне Puls Biznesu.
„Вітаем”, — па-беларуску напісана вялікімі літарамі на першай старонцы польскай газеты.