У Польшчу прыбудзе больш амерыканскіх жаўнераў
Яшчэ больш амерыканскіх жаўнераў адправіцца ў Польшчу. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа падпісаў у Варшаве пагадненне аб узмацненні абароннага супрацоўніцтва (EDCA) у прысутнасці прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і міністра нацынальнай абарошны Марыюша Блашчака. Урачыстае падпісанне супольнага Пагаднення аб абаронным супрацоўніцтве адбылося сёння ў Прэзідэнцкім Палацы ў Варшаве.
А 12-тай гадзіне дзяржсакратар ЗША і прэзідэнт Польшчы будуць удзельнічаць у святкаваннях сотай гадавіны Варшаўскай бітвы на Плошчы Пілсудскага у Варшаве. Пасля Майк Пампео сустрэнецца з міністрам замежных справаў польшчы Яцкам Чапутовічам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: newsaf.cgtn.com