У Польшчу прыбудзе чарговыя 310 тысяч доз вакцыны Sars-Cov-2



У панядзелак, 4 студзеня, у Польшчу прыбудзе чарговыя 310 тысяч доз вакцыны супраць каронавіруса Sars-Cov-2 вытворчасці кампаніяў Pfizer і BioNTech.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў, што ў панядзелак колькасць вакцын супраць каронавіруса, дастаўлены ў так званыя вузлавыя шпіталі, дасягне агульнай складанасці каля 200 тысяч доз:

-У хуткім часе ўсе дозы вакцыны, якія былі дастаўленыя для вакцынацыі «нулявой групы», патрапяць у «вузлавыя лякарні». Аднак пэўная частка з гэтых першых дзвюх партый вакцыны застанецца на складзе, бо для паспяховай вакцынацыі патрэбныя дзве дозы прэпарату.

Дагэтуль у Польшчу былі дастаўлена 310 тысяч доз вакцыны супраць каронавіруса, а першую дозу прышчэпкі атрымалі прыблізна 40 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя