Расце колькасць заражаных каронавірусам у Польшчы (абноўлена)
Міністэрства аховы здароўя інфармуе пра 25 новых выпадкаў заражэння. Агульная колькасць выпадкаў павялічылася да 93-х чалавек, з якіх два чалавекі памерлі. На працягу апошніх сутак было выканана паўтары тысячы тэстаў, агульная іх колькасць набліжаецца да 4,5 тысяч.
* * *
16 новых выпадкаў заражэння каронавірусам у Польшчы, пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць хворых у краіне павялічылася да 84-х чалавек. Два чалавекі памерлі ад ускладненняў, выкліканых каронавірусам. Гэта жанчына 57-і гадоў і мужчына, якому было 73 гады.
У Польшчы ўведзенае становішча “эпідэміялагічнай пагрозы”. З 15-га сакавіка на ўсіх межах уводзіцца паўнавартасны кантроль. Уезд іншаземцаў на тэрыторыю Польшчы цалкам абмяжоўваецца. Выключэннем будуць іншаземцы (не турысты), якія, напрыклад, працуюць у Польшчы. Аднак амаль усіх, за некаторымі выняткамі, хто будзе ўпушчаны ў краіну, спачатку накіруюць на 14-дзённы хатні каранцін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tvn24.pl