У Польшчы – абавязковы маскавы рэжым



Ад сёння, 10 кастрычніка, па ўсёй Польшчы ў рамках барацьбы з COVID-19 уступае ў сілу абавязковы «маскавы рэжым».

Гэта азначае, што з 10 кастрычніка жыхары краіны, незалежна ад рэгіёну пражывання і колькасці пацверджаных выпадкаў каронавірусу, абавязаны будуць закрываць нос і рот нават на свежым паветры.

Парушальнікі гэтага правіла будуць аштрафаваныя на суму ад 500 злотых.

Беларускае Радыё Рацыя