У Польшчы адкрылі для наведвання лясы і паркі
З сённяшняга дня ў Польшчы пачалі паступова здымаць каранцінныя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.
З 20 красавіка ў краіне адкрылі для наведвання лясы і паркі, выключаючы дзіцячыя пляцоўкі. На другім этапе будуць уведзеныя паслабленні ў сферы гандлю. У крамах плошчай да 100 квадратных метраў змогуць размясціцца чатыры чалавекі на адзін касавы апарат, больш за 100 квадратных метраў – адзін чалавек на 15 квадратных метрах плошчы”, – адзначыў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Акрамя таго, у цэрквах і культавых будынках зможа знаходзіцца адзін чалавек на 15 квадратных метрах.
Па словах прэм’ер-міністра Польшчы, калі колькасць выпадкаў не будзе змяншацца, трэба будзе трохі даўжэй пачакаць наступных этапаў паслаблення абмежаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podroze.onet.pl