У Польшчы адкрыліся гандлёвыя цэнтры
Чарговы этап змякчэння каранціну ў Польшчы. З 4 траўня запрацавалі гандлёвыя цэнтры, гатэлі і месцы з начлегамі і некаторыя ўстановы культуры, але з захаваннем жорсткіх санітарных правіл.
У той жа час адкрыццё цырульняў, салонаў прыгажосці і касметычных кабінетаў будзе магчымым не раней, чым праз два тыдні – пра гэта паведаміў у панядзелак кіраўнік кабінета прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Гэтыя два тыдні патрэбныя, каб ацаніць эфекты ранейшых крокаў у кірунку так званага “размарожвання гаспадаркі”. “Паглядзім, які ўплыў нашы рашэнні будуць мець на колькасць захворванняў, на дынаміку захворванняў, і тады будзем вырашаць наконт чарговага этапу зняцця каранцінных захадаў”, – зазначыў Дворчык. Хоць прыгадаў і словы прэм’ера Польшчы пра тое, што ў горшым сцэнары ўсе раней знятыя абмежаванні могуць вярнуцца ў дзеянне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота next.gazeta.pl