У Польшчы адмяняюць чарговыя абмежаванні звязаныя з COVID-19



У Польшчы чацвёрты этап адмены абмежаванняў звязаных з COVID-19.

Ад 30-га траўня не трэба будзе закрываць нос і рот у грамадскіх месцах, але з умовай, калі можна будзе захаваць 2-метровую дыстанцыю. Маскі застаюцца абавязковымі ў некаторых закрытых прасторах, сярод якіх крамы, касцёлы, аўтобусы ці трамваі ды іншыя.

Ад 6-га чэрвеня будуць адкрытыя кінатэатры, тэатры, трэнажорныя залы і салоны масажу, але ў асаблівым санітарным рэжыме. З’явіцца магчымасць ладзіць вяселлі колькасцю да 150 асобаў.  

Беларускае Радыё Рацыя