У Польшчы адзначаецца Дзень нацадукацыі
14 кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнай адукацыі. З гэтай нагоды ўрачыстасць у гонар педагогаў і працаўнікоў асветы арганізавала Падляшская кураторыя ў Беластоку.
Настаўнік Уладзімір Вавульскі з Бельскага белліцэя сёлета атрымаў Падляшскую ўзнагароду куратара асветы. Ён выкладае гісторыю, а ў праграму навучання часта ўводзіць элементы гісторыі мясцовых беларусаў:
– Гэта гісторыя, якую распавядалі дзяды, а можа і прадзеды, напрыклад, пра бежанства. У класах, дзе гэта выпадае, варта каб была не толькі гісторыя свету, краіны, Еўропы, а каб была гісторыя Бельска, нейкіх іншых малых вёсачак вакол нашай малой Бацькаўшчыны.
Медалі і крыжы за заслугі з нагоды дня нацыянальнай адукацыі атрымала каля 700 настаўнікаў з Беласточчыны. У Падляшскім ваяводстве працуе каля 24 тысяч настаўнікаў.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара