У Польшчы адзначаюць Дзень дрэва
10 кастрычніка Польшчы адзначае Дзень дрэва, які з 2002 года сумесна адзначаюць экалагічныя таварыствы, школы і лясніцтвы.
У гэты дзень ахвотныя садзяць дрэвы ды ладзяць адукацыйныя шпацыры. У адным з беластоцкіх двароў прайшла пасадку дрэў, у якой узялі ўдзел школьнікі.
Грамадскі актывіст Радаслаў Пусько:
– Калі бачым нейкі ўчастак, то аж просіцца, каб нешта на ім зрабіць. Прычым гэта не значыць, што адразу трэба пасадзіць дрэва, можна проста зрабіць газон.
Ландшафтны дызайнер Моніка Петкель:
– Большасць хваробаў, такіх як алергія, з’яўляецца з-за малой колькасці зелені ў горадзе. Дзеці, прыбываючы ў такім асяроддзі, нашмат лепш сябе адчуваюць ды менш хварэюць.
Акцыю пасадкі дрэў зарганізаваў „Інстытут грамадскіх дзеянняў” у межах „Тыдня дрэваў”. 11 кастрычніка Інстытут правядзе гістарычна-прыродны шпацыр па беластоцкіх парках, які пачнецца а 17-й гадзіне каля помніку жаўнерам 42 палка.
У пятніцу адбудзецца паказ фільмаў “Было сабе дрэва” і “Быў сабе лес” у „Camera Cafe” а 18 г.
Лукаш Ленаюк, Беларускае Радыё Рацыя