У Польшчы адзначаюць Дзень усіх святых
На Падляшшы на могілкі сваіх блізкіх прыходзяць не толькі каталікі, але і праваслаўныя.
У Беластоку тысячы людзей наведваюць праваслаўныя могілкі Усіх Святых на Выгодзе:
– Сямейная традыцыя. Мы прыходзім штогод, каб запаліць зніч.
– Пераважна штогод.
– Сёння надаўжэй, а часцей ненадоўга.
– Калі надыходзіць гэты дзень, то ўжо не магу спаць, бо думаю пра памерлых блізкіх. У мяне тут маці, муж, бацькі пахаваныя.
Могілкі Усіх Святых узнікнулі ў Беластоку напрыканцы XIX-га стагоддзя, калі быў ліквідаваны некраполь у цэнтры горада.
Каля могілак рухам кіруе паліцыя. Да могілак пад’ехаць на аўтамабіле.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя