У Польшчы адзначаюць Свята Войска Польскага
15 жніўня ў Польшчы адзначаецца Свята Войска Польскага, якое было ўстаноўлена ў памяць пра перамогу над бальшавікамі. У гэты дзень у 1920 годзе палякі адбілі бальшавіцкую навалу ў бітве пад Варшавай, вядомай як “Цуд над Віслай”.
У Беластоку святкаванне ўгодкаў перамогі пачалі ў храмах урачыстымі літургіямі. Пасля абеда на плошчы каля помніка маршалку Юзэфу Пілсудскаму адбыўся вайсковы парад:
– Бароніць нас ад непрыяцеляў, бароніць нашыя межы. Не ўяўляю, каб у нас не было войска.
– Войска не толькі бароніць, але і дапамагае ў крытычных сітуацыях у мірны час.
– Самаабарона таксама ў іншых мэтах патрэбна, напрыклад, падчас стыхійных бедстваў. Войска было і застаецца патрэбным.
З нагоды свята ў цэнтры Беластока можна было ўбачыць вайскоўцаў розных часоў.
Беларускае Радыё Рацыя