У Польшчы адзначылі сотую гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 года
У Польшчы 15 жніўня адзначаецца сотая гадавіна Варшаўскай бітвы 1920 года, названая таксама Цудам над Віслай, калі польскія легіёны перамаглі і паўстрымалі тым самым паход Савецкай Арміі на Захад.
У незалежнай Польшчы традыцыйна 15 жніўня адзначаецца Дзень Польскага Войска. Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да сотай гадавіны Варшаўскай бітвы, прайшлі па ўсёй Польшчы.
У Беластоку мерапрыемствы пачаліся а 12-ай гадзіне каля помніка маршалку Пілсудскаму. Раней у праваслаўным саборы святога Мікалая і беластоцкай базыліцы прайшлі святочныя набажэнствы.
Дадаткова ў Беластоку і трынаццаці іншых гарадах пілоты самалётаў і верталётаў аддалі даніну памяці героям Варшаўскай бітвы. Пралёт над Беластокам адбыўся ў 12.25.
Беларускае Радыё Рацыя