У Польшчы амаль на 40% вырасла колькасць застрахаваных беларусаў
15 гадоў таму
У канцы чэрвеня ў польскім упраўленні сацыяльнага страхавання (ZUS) былі зарэгістраваныя 122 тысячы беларусаў. Усяго да канца чэрвеня ў ZUS было зарэгістравана 1 094 000 замежнікаў.
Гэта значыць беларусы складаюць больш за дзясятую частку ад усіх. Самая вялікая група сярод замежнікаў у ZUS – украінцы – 68,4% ад усіх. Паводле падлікаў экспертаў BEROC, за 2021-2022 гады з Беларусі ў ЕС пераехалі прыкладна 140-170 тыс чалавек.