У Польшчы амерыканскія танкі пашкодзілі чыгуначную станцыю (ФОТА)
У выніку інцыдэнту пашкоджаная інфраструктура станцыі ў Кавалеве, а таксама 10 з 37 адзінак бронетэхнікі.
У гарадку Кавалева Паморске (Kowalewo Pomorskie) што каля горада Торунь адбылося здарэнне з удзелам чыгуначнага эшалону, які перавозіў цяжкую ваенную тэхніку арміі ЗША. Бронетэхніка, якая знаходзілася на чыгуначных платформах, зачапіла за навес пасажырскага перона.
У выніку інцыдэнту пашкоджаная інфраструктура станцыі ў Кавалеве, а таксама 10 з 37 адзінак бронетэхнікі, якая знаходзілася на платформах. На шчасце, пацярпелых сярод людзей няма.
Чыгуначны рух праз станцыю адбываецца планава, інцыдэнтам занялася Дзяржаўная камісія расследавання чыгуначных здарэнняў. Чыгуначны персанал, які працаваў пры перавозцы ваеннага фрахту, не знаходзіўся пад уплывам алкаголю.
Амерыканскія жаўнеры дыслакуюцца ў Польшчы са студзеня бягучага год.
фота: twitter.com/DanielJotski