У Польшчы апублікавалі рэйтынг лепшых агульнаадукацыйных ліцэяў краіны
У Польшчы апублікавалі рэйтынг найлепшых агульнаадукацыйных ліцэяў краіны
У рэйтынгу ёсць і два ліцэі з беларускай мовай навучання з Падляшша, якія занялі лепшыя месцы, чым гэта было у леташнім рэйтынгу. Асаблівы прарыў ў рэйтынгу прадметных алімпядаў адзначаны ў Гайнаўскага беларускага ліцэя. Бельскі беларускі ліцэй таксама прадэманстраваў у гэтым плане рост рэйтынга.
З іншага боку, ацэнкі аўтараў рэйтынгу па выпускных іспытах (экзаменах на атэстат сталасці), зафіксаваныя у абодвух белліцэях як горшыя, чым год таму. І Гайнаўскі і Бельскі беларускія ліцэі ў сярэдзіне рэйтынгу іншых навучальных устаноў Падляшскага ваяводства.
Найлепшымі на Падляшшы прызнаныя Другі беластоцкі ліцэй імя княгіні Анны з Сапегаў Ябланоўскай і Беластоцкі электрычны тэхнікум імя Януша Грашкоўскаго. Найлепшым жа агульнадукацыйным ліцэем ў агульнапольскім рэйтынгу прызнаны 13-ы ліцэй ў Шчэціне, а сёмы тэхнікум імя Юзафа Кустроня ў Новым Сончу – найлепшым польскім тэхнікумам паводле рэйтынгу Перспектывы 2018.
Характэрна, што абодва беларускія ліцэі займаюць даволі высокія месцы ў прадметных конкурсах – Алімпіядах. Гайнаўскі ліцэй на 20-ым месцы ў Польшчы, Бельскі на 49-ім.
Беларускае Радыё Рацыя