У Польшчы беларусаў, якія смеццілі, прымусілі прыбраць за сабой



У Facebook апублікавана відэа: з машыны з беларускімі нумарамі выкідаюць смецце на ўзбочыну дарогі. Кіроўцы, якія ехалі ззаду, абурыліся і прымусілі парушальнікаў прыбраць смецце. Ролік за суткі набраў больш за 170 тысяч праглядаў.

Нумар аўтамабіля – беларускі, машына зарэгістраваная ў Гарадзенскай вобласці.

Відэа ў сацыяльных сетках з’явілася 19 красавіка: у корку на адной з польскіх дарог з салона беларускай машыны ў бок узбочыны пачало вылятаць смецце. Інцыдэнт трапіў на запіс відэарэгістратара машыны, якая ехала ззаду. Яе кіроўца вырашыў вярнуць смецце парушальнікам – і растлумачыў, што так рабіць нельга. Турыстам давялося ўсё сабраць.

Дарэчы, за выкіданне смецця з машыны, паводле польскіх законаў, можна атрымаць штраф да 200 злотых (100 рублёў).

tut.by