У Польшчы больш за 22 тысячы новых выпадкаў заражэння каронавірусам
За мінулыя суткі ў Польшчы было зафіксавана 22 267 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, амаль 2,5 тысячы – гэта паўторныя захворванні. Агульная колькасць заражэнняў падае, але надалей застаецца на высокім роўні.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што міністэрства заўважае зніжэнне ўсіх дадзеных па пандэміі. Гэта, хутчэй за ўсё, азначае, што 5-я хваля каронавіруса паціху завяршаецца.
За апошнія суткі ад Covid-19 памерлі 86 чалавек, а 292 чалавекі памерлі ад суіснавання кавіду з іншымі захворваннямі.
95% выпадкаў каронавіруса ў Польшчы з’яўляюцца варыянтам „амікрона”.