У Польшчы будуць судзіць уладальніка фірмы за незаконнае працаўладкаванне замежнікаў
У Польшчы будуць судзіць уладальніка фірмы за незаконнае працаўладкаванне замежнікаў. Яго кампанія дапамагла ў парушэнне заканадаўства знайсці працу ў Польшчы больш чым 600 замежнікам, у асноўным украінцам і беларусам, піша газета Wyborcza. Людзям прапаноўвалі самую розную працу. Яны займаліся складваннем рамаў і створкаў вокнаў, мантажом электрычных кампанентаў, механічнай апрацоўкай металічных элементаў, будаўнічымі работамі і ўборкай офісаў.
Уладальніка кампаніі, грамадзяніна Узбекістана, ужо аштрафавалі за тое, што ён выдаваў дазволы на працу без апавяшчэння адпаведных польскіх службаў. Акрамя таго, яго чакае суд за незаконнае накіраванне на працу сотняў замежнікаў. Мужчыну пагражае яшчэ адзін штраф — на суму больш за 6,5 тысяч еўра.
Выданне паведамляе, што крымінальныя справы будуць распачатыя і ў дачыненні да замежнікаў, якія ведалі, што працуюць з парушэннем закона. Частка з іх ужо з’ехала з Польшчы.
Фота: JAN RUSEK