У Польшчы будуць вырабляць вакцыну ад COVID-19
У Польшчы будуць вырабляць вакцыну ад COVID-19 амерыканскай кампаніі Novavax. Працэс перадачы тэхналогій і яго адабрэнне будуць завершаны ў першай палове года.
@Grupa_PFR sfinansuje inwestycje w produkcję w Polsce szczepionki na #COVID19 amerykańskiej firmy Novavax przez firmę biotechnologiczną Mabion???????? Transfer technologii już w 2 kw. Polska dołączy do grona krajów, w których produkowana jest szczepionka przeciw #COVID19???????? pic.twitter.com/I57xHExtq4
— Paweł Borys (@PawelBorys_) March 3, 2021
Прэзідэнт Польскага фонду развіцця Павел Борыс напісаў у Twitter, што фонд будзе фінансаваць інвестыцыі ў вытворчасць вакцыны.
Гаворка ідзе пра суму да сарака мільёнаў злотых для біятэхналагічнай кампаніі Mabion з Лодзі, якая і будзе займацца вытворчасцю.
Беларускае Радыё Рацыя