У Польшчы чарговы этап змякчэння каранціну



Урад Польшчы абвясціў чарговае, чацвёртае ўжо, змякчэнне абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каронавіруса. З суботы могуць аднавіць сваю дзейнасць тэатры, кінатэатры, філармоніі, дамы культуры і цыркі. Месцы ў залах для гледачоў могуць быць запоўненыя на 50%. А самі гледачы, якія  вырашаць прыйсці на спектакль або на канцэрт, павінны быць у ахоўных масках.

У рамках чарговага змякчэння каранцінных мераў могуць пачаць працу фітнэс-клубы, трэнажорныя залы, басейны і гульнявыя паркі.  Усе яны павінны выконваць санітарныя нормы, якія дзейнічаюць на дадзеным этапе змякчэння абмежаванняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 34travel.me