У Польшчы да восені плануюць прышчапіць ад каронавірусу 70% насельніцтва



Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі прагназуе, што да восені ўдасца прышчапіць ад каронавірусу каля 20-ці мільёнаў палякаў.

У эфіры TVP Info кіраўнік Мінздароўя заявіў, што гэтаму будзе садзейнічаць павелічэнне паставак вакцын у Польшчу:

– Паколькі пастаўкі павінны паступова павялічвацца, то ў сакавіку мы павінны перавысіць мяжу 3-4 мільёны прышчэпленых. У сваю чаргу, пазней, калі сітуацыя будзе развівацца карысна, то я лічу, што да восені мы павінны прышчапіць 60-70% дарослых палякаў, то бок больш за 20 мільёнаў грамадзян.

У Еўразвязе цяпер дапушчаныя да выкарыстання тры вакцыны. Першая амерыкана-нямецкая Pfizer/BioNTech, другая амерыканская Moderna. І яшчэ шведска-брытанская AstraZeneca.

 Беларускае Радыё Рацыя