У Польшчы – Дзень Канстытуцыі
3 траўня для сучаснай Рэспублікі Польшчы – дзяржаўнае свята. 231 гадоў таму Рэч Паспалітая абодвух народаў ператварылася ў феадальную канстытуцыйную манархію. 3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў Канстытуцыю — першую ў Еўропе, другую ў свеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
23 лістапада 1793 года дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гарадзенскага сейма. Тым не менш Канстытуцыя 3 мая стала легендай Рэчы Паспалітай, бо разглядалася як апошняя надзея з мэтай выратавання Рэч Паспалітай ад гібелі і сімвал справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі Асветніцтва ў айчыне. Арыгінал згаданага гістарычнага дакумента захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
Канстытуцыя 3 траўня дзейнічала 14 месяцаў, аднак яе дух перажыў стагоддзі. У 2015 годзе Еўракамісія надала дакументу Знак Еўрапейскай Спадчыны.
У 2015 года (паводле рашэння Еўрапейскай Камісіі) Канстытуцыя 3 траўня была ўнесена ў Спіс Еўрапейскай спадчыны. Літва з 2007 года таксама адзначае як дзяржаўнае свята Дзень прыняцця Канстытуцыі 3 траўня.
У Беларусі гэты дзень ніколі не адзначаўся як дзяржаўнае свята, хаця роля яго ў айчыннай гісторыі вывучаецца і шырока вядомая. Таму падзеі Трэцяга Траўня 1791 года беларускай навукай цяпер разглядаюцца, як станоўчая з’ява, але запозненая і неістотная ў паляпшэнні палітычнага і эканамічнага жыцця беларускага насельніцтва тагачаснай Рэчы Паспалітай.