У Польшчы – Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на ўсходзе



У каталіцкім Касцёле ў Польшчы сёння адзначаецца Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на ўсходзе. З гэтай нагоды адбылася адмысловая Імша ў базіліцы Святога Крыжа ў Варшаве, і яе ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які зараз знаходзіцца на выгнанні ў Польшчы.

Сродкі, сабраныя для Касцёла на ўсходзе, выдаткоўваюцца на розныя мэты. Гэта, сярод іншага, будаўніцтва новых храмаў, рэстаўрацыя старых касцёлаў і катэхізісных залаў і г.д.

З нагоды Дня дапамогі касцёлу на ўсходзе цікава прыгадаць, што за ўсходняй мяжой служаць 198 ксяндзоў, 387 манахаў-ксяндзоў, 320 манашак і 40 манахаў з Польшчы. 

Польскае радыё