На памежным пераходзе ў Брузгах мігранты паставілі новы лагер (абнаўляецца)



З беларускага боку на памежным пераходзе ў Брузгах блукае група замежнікаў — гэта новы лагер. У старым, за некалькі сотняў метраў, яшчэ ёсць людзі. Усяго ў раёне мяжы каля 1000 замежнікаў, астатніх адвялі беларускія службы.

***

Група мігрантаў расцягнулася ўздоўж польскай мяжы і стала на калені. Пасля ўчорашняга штурму яны кажуць «Help-help Poland! Help-help Poland!», просячы прапусціць іх у Еўрасаюз.

Сёння Улады беларусі на вайсковым тарнспарце падвезлі мігрантам ежу ў лагістычны цэнтар, дзе многія з іх правялі мінулую ноч.

***

Мігранты сёння не кідаюць камяні, а просяць дапамогі. Іх пачулі: Еўрасаюз вылучыць 700 тысяч еўра на дапамогу мігрантам, якія знаходзяцца на мяжы ў Беларусі.

***

Галоўны інспектар паліцыі Польшчы Яраслаў Шымчык заявіў Polsat аб тым, што пракуратура Саколкі пачала следства ў справе штурму польскай мяжы і нападаў на супрацоўнікаў паліцыі.

12 чалавек атрымалі раненні, з іх 9 — паліцыянты. Да справы далучаныя рэчавыя доказы — прадметы, якія ляцелі з рук мігрантаў у паліцыю.

Шымчык перакананы, што мігранты дзейнічалі не з уласнай ініцыятывы, а былі падахвочаныя да агрэсіі лукашэнкаўскімі сілавікамі, якія не выпускаюць іх з памежнай паласы і адмыслова рыхтавалі маладых мігрантаў да атак.

Больш за тое, Шымчык заявіў, што сярод найбольш агрэсіўна настроеных былі самі сілавікі Беларусі. Многія з тых, хто 16 лістапада ладзіў штурм, былі з закрытымі тварамі. Таксама пра актыўны ўдзел лукашэнкаўскіх спецслужбаў у правакацыях і атаках яскрава сведчаць шумавыя гранаты, якія відавочна прыйшлі ў рукі мігрантаў ад сілавікоў Беларусі.

***

Мігранты, якія размясціліся ля памежнага пераходу ў Брузгах на беларускім баку, збіраюцца і пакідаюць лагер. Яны падзяліліся, некаторыя цягнуць з сабой бярвенне.

***

Мігрантаў суправаджалі ўзброеныя сілавікі Беларусі, імаверна, яны планавалі загнаць нелегалаў на тэрыторыю Літвы, але ім не далі гэта зрабіць літоўскія памежнікі.

Па папярэдніх дадзеных, у гэтае месца на тэрыторыі Беларусі прывезлі вялікую групу нелегалаў. На відэа – група з 13 дарослых мужчын, якія сказалі, што яны з Ірака. Яны расказалі, што прыляцелі ў Менск, каля аэрапорта іх адразу ж затрымалі сілавікі. Пасля гэтага іх сілком прывезлі да літоўскай мяжы і прымушаюць ісці ў Літву.

Самі нелегалы ​​гавораць, што не хочуць ісці ў Літву. Мігранты запэўніваюць, што планавалі дабрацца да граніцы з Польшчай, а адтуль ісці ў Заходнюю Еўропу. Цяпер яны кажуць, што жадаюць вярнуцца ў Менск.

Па просьбе мігрантаў літоўскія памежнікі далі ім тэлефоны пасольства Ірака ў Маскве. Паколькі сілавікі Беларусі не пускалі іх назад, а літоўскія памежнікі не далі ім перайсці мяжу, ноч нелегалы ​​правялі, на іх думку, на „нейтральнай тэрыторыі”. Насамрэч такога паняцця няма, ёсць лінія мяжы, з аднаго боку гэтай лініі – Беларусь, а з другога – Літва. Ніякай прамежкавай зоны не існуе.

Літоўскія памежнікі не дазволілі мігрантам разбіць лагер, які захопліваў 2 метры літоўскай тэрыторыі. Мужчынам загадалі перамясціцца далей, назад на тэрыторыю Беларусі. У сераду раніцай гэтыя мігранты адышлі крыху далей ад мяжы.

Па дадзеных літоўскіх памежнікаў, пазней у суправаджэнні лукашэнкаўскіх сілавікоў гэтыя людзі ішлі па беларускай тэрыторыі недалёка ад мяжы з Літвой.

delfi.lt

***

СК кваліфікаваў дзеянні польскіх сілавікоў як «злачынства супраць бяспекі чалавецтва»

Следча-аператыўная група працягвае працу на месцы здарэння 16 лістапада на тэрыторыі беларуска-польскай мяжы блізу пункту пропуску «Брузгі» і на ім. Следчы камітэт завёў справу супраць польскіх сілавікоў, там лічаць іх дзеянні недапушчальнымі.

У Польшчы заяўляюць пра тое, што баранілі сваю мяжу і паказалі рэчы, якімі мігранты, якіх беларускія службы называюць «мірнымі», атакавалі паліцыю ў Брузгах.

***

Пасля спробы прарыву мігранты застаюцца ля беларуска-польскай мяжы. Польскія сілавікі ў чаканні абвастрэнняў.

Польская паліцыя падрыхтавалася да магчымых новых спробаў атак мігрантаў на беларуска-польскую мяжу.

Выява пасля ўчорашняй спробы перасячэння мяжы каля памежнага пераходу Кузніца-Брузгі.

***

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак лічыць, што сітуацыя на мяжы можа заставацца складанай на працягу працяглага перыяду часу. Пра гэта ён заявіў у эфіры польскага радыё.

«Трэба рыхтавацца да таго, што сітуацыя на мяжы хутка не развяжацца, трэба рыхтавацца месяцамі, спадзяюся, не гадамі» — сказаў ён у эфіры праграмы «Сігналы дня», паведамляе REFORM.by.

На яго думку, мігранты паводзяць сябе агрэсіўна, падтрымліваюцца Лукашэнкам, які трымае ўладу толькі дзякуючы Крамлю. Блашчак таксама запэўніў, што Польшча знаходзіцца ў бяспецы пад абаронай вайскоўцаў і іншых службаў. Ён пацвердзіў узаемадзеянне з ЕС і NATO.

«Мы на сувязі з саюзнікамі, генеральны сакратар NATO зрабіў заяву, ідзе разведка брытанскіх войскаў, спадзяюся, што хутка змагу прадставіць інфармацыю па яе заключэнні», — сказаў ён.

Міністр паведаміў, што мінулая ноч на мяжы не была спакойнай. Групы мігрантаў спрабавалі перасекчы мяжу на розных участках.

«Ноч, на жаль, не была спакойная. Напружанне, вядома, было меншае, чым мы маглі ўбачыць у Кузніцы (дзе ў аўторак адбылася буйная спроба прарыву мяжы), але па-ранейшаму метады атакі на польскую мяжу застаюцца тымі ж самымі. На Кузніцы сканцэнтравалася ўвага грамадскай думкі. У той жа час меншыя групкі мігрантаў спрабавалі прарвацца праз польскую мяжу на іншых участках, таксама ўначы», — сказаў Блашчак.



***

Крыніцы @motolkohelp паведамляюць, што да беларуска-польскай мяжы ўжо месяц звозяць дэсантнікаў, салдат унутраных войскаў, пагранічнікаў і афіцэраў з розных воінскіх часцей у розных гарадах Беларусі.

У той жа час Лукашэнка заяўляе, што беларускі бок не разгарнуў «ніводнага ўзвода, ніводнай роты — вайскоўцаў — там, на мяжы».

***

У Польшчы і ў Беларусі — супрацьлеглая рэакцыя на спробу мігрантаў сілай прарвацца праз мяжу ў Брузгах.

Пракуратура Польшчы пачала расследаванне па факце нападу на супрацоўнікаў польскай паліцыі. Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку “па факце прымянення спецыяльных сродкаў і боепрыпасаў у дачыненні да бяззбройных грамадзян і прычынення ім цялесных пашкоджанняў”.

Палякі заяўляюць пра датычнасць да атакі беларускіх сілавікоў. „Гледзячы на паводзіны людзей, якія кідалі камяні, я лічу, што яны добра навучаныя і маюць досвед у розных сутыкненнях. На маю думку, яны прайшлі падрыхтоўку ў Беларусі. Але сярод самых агрэсіўных людзей былі афіцэры беларускіх службаў”, — заяўляе галоўны камендант польскай паліцыі Яраслаў Шымчык.

Высновы беларускага СК пакуль невядомыя. Учора ведамства абвяшчала, што следчыя будуць працаваць у Брузгах усю ноч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by