У Польшчы хочуць спрасціць працаўладкаванне замежнікаў
У Польшчы выступілі за спрашчэнне працаўладкавання замежнікаў, у прыватнасці, беларусаў і ўкраінцаў „хочам, каб замежнікі маглі лёгка прыязджаць у Польшчу, пачынаць тут працаваць, асабліва па прафесіях, дзе нам не хапае працоўнай сілы”, – сказала намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогій Польшчы Івона Міхалек, паведамляе Dziennik.pl.
У планах скараціць час, неабходны для атрымання дазволу, і паменшыць колькасць фармальнасцяў. Таксама працэдуры, звязаныя з атрыманнем дазволу на працу для замежнікаў, будуць цалкам аблічбаваныя.
Паралельна вядзецца праца над новай міграцыйнай палітыкай краіны. Міхалек заўважыла, што замежныя працаўнікі карыстаюцца вялікім попытам у прадпрымальнікаў, пры гэтым працадаўцы вельмі пазітыўна ацэньваюць супрацоўнікаў з Беларусі і Украіны.