У Польшчы лічба заражаных каронавірусам перакрочыла 10 тысяч
178 новых выпадкаў каронавіруса ў Польшчы – гэта вынікі першай паловы дня. Адна заражаная асоба – з Падляшша. Сёння тры чалавекі памерлі ад COVID-19: гэта асобы 70-ці, 57-і і 90-а гадоў. З пачатку эпідэміі памерлі 404 пацыенты. Агульная колькасць заражаных у краіне перавысіла 10 тысяч чалавек, пры гэтым 1 513 чалавек выздаравелі.
Беларускае Радыё Рацыя
