У Польшчы могуць увесці новыя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй
Улады Польшчы не выключаюць увядзення новых абмежаванняў да Вялікадня. Міністар аховы здароўя Адам Недзельскі на сённяшняй прэс-канферэнцыі паведаміў, што з-за трэцяй хвалі пандэміі ўрад не выключае абмежавання працы гандлёвых цэнтраў у іншых частках краіны да Вялікадня. Гаворка ідзе пра абмежаванні, якія зараз дзейнічаюць у Вармінска-Мазурскім, Паморскім, Мазавецкім і Любускім ваяводствах.
Сёння Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра амаль 11 тысяч новых выпадкаў заражэнняў каронавірусам. Памерлі 28 пацыентаў, а звыш 14 тысяч ачунялі.
У Падляшскім ваяводстве зафіксаваны 192 новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Найбольш выпадкаў каронавіруснай інфекцыі фіксуецца ў Беластоку і Беластоцкім павеце.
Беларускае Радыё Рацыя