У Польшчы можа быць уведзены абавязак вакцынацыі медыкаў супраць COVID-19



Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык не выключае, што ў краіне можа быць уведзены абавязак вакцынацыі медыкаў супраць COVID-19. Адначасова ён дадаў, што пакуль няма рашэння адносна такога абавязку.

– У ЕЗ няма такіх паўсюдных рашэнняў. Міжнародныя арганізацыі, як СААЗ, дагэтуль не рэкамендавалі, каб прышчэпкі ад кавіду былі абавязковымі. Аднак, нельга выключыць ніводнага варыянту, напрыклад, што частка прафесійных груп будзе абавязаная прышчапіцца. Падкрэслю, што ў дадзены момант такога рашэння няма.

Абавязковыя прышчэпкі ў медыцынскай службе ўвялі, сярод іншага, Францыя і Грэцыя. Такое рашэнне таксама абвясціў венгерскі прэмʼер-міністр. Увядзенне абавязковых прышчэпак для лекараў у Польшчы рэкамендуецца Медыцынскім саветам пры прэмʼер-міністры. 

Паводле Польскага радыё

Фота: Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio