У Польшчы набліжаецца Дзень Усіх Святых
У Польшчы гэта дзень свабодны ад працы. Жыхары ў гэты час масава наведваюць магілы сваіх сямейнікаў ды сяброў якіх ужо з намі няма.
У Беластоку з увагі на свята адбудуцца змены ў арганізацыі дарожнага руху ды з’явяцца адмысловыя маршруткі гарадской камунікацыі.
Гаворыць прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Боўблей:
– Змяняецца арганізацыя руху вакол могілак. 1 лістапада праезд у гарадскім транспартце будзе бясплатны, каб унікнуць складанасцяў дарожнага руху і забяспечыць гараджанам бяспечны даезд.
А змены на дарогах і ў грамадскай камунікацыі прадоўжацца з 1-га па 3-га лістапада. Адмыслова будуць створаныя маршруткі з лацінскай літарай „С” – аж сем. Усе будуць курсіраваць у накірунку гардскіх могілак. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце горада Беласток.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя