У Польшчы надалей пратэстуюць супраць судовай рэформы
Дэпутаты польскага Сейма прагаласавалі за закон аб рэформе Вярхоўнага суда, а таксама за навалізацыю праекта закона аб Краёвай судовай радзе. Закон чакае яшчэ подпісу прэзідэнта.
У Варшаве ля прэзідэнцкага палаца ўвечары пратэставала каля 50 тысяч праціўнікаў новага закона.
– Шаноўны прэзідэнт! Мы хочам вета! Вольнасць, роўнасць, дэмакратыя! Гэта той момант, калі мы бачым вас тут. І хачу, каб кожны з вас павярнуўся ў правы бок, пасля – у левы. Паглядзіце, колькі нас! Гэта толькі першы крок! І ён прывядзе нас да перамогі.
Маніфестацыі пратэсту праходзілі і ў іншых польскіх гарадах, між іншым, у Беластоку. Тут некалькі дзясяткаў людзей запалілі ля будынка Акруговага суда знічы ў знак пратэсту супраць, як яны лічаць, ліквідацыі незалежнасці судовай сістэмы.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота twitter.com/platforma_org
