У Польшчы налічылі амаль 10 тысяч беларускіх студэнтаў
Колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы павялічылася за апошні год. Усяго ў гэтай краіне навучаецца больш за 9,7 тыс. чалавек з Беларусі, паведаміў прэзідэнт адукацыйнага фонду „Перспектывы”.
Паводле яго слоў, колькасць беларускіх студэнтаў за год вырасла на 1,3 тыс.чалавек.
Лідзіруюць па колькасці ў Польшчы студэнты з Украіны — 38,5 тыс. украінцаў навучаюцца ў ВНУ суседняй краіны.
novychas.by паводле тг-канала „Адлічана”.
