У Польшчы навучаецца больш за 26 тысяч беларусаў
17 гадоў таму
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы, па стане на 25 траўня ў польскіх навучальных установах зарэгістравана больш за 26 тысяч беларусаў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
У гэтай статыстыцы не ўлічаныя студэнты ВНУ. З гэтых 26 тысяч беларусаў:
– амаль дзесяць з паловай тысячы навучаюцца ў пачатковых школах
– амаль дзевяць тысяч — у паліцыяльных школах
– больш за чатыры тысячы — у дашкольных установах,
– амаль тры тысячы — у агульнаадукацыйных школах.
Паводле падлікаў даследчага цэнтру BEROC, за два гады толькі ў Польшчу з Беларусі выехала ад 97 да 111,5 тысяч грамадзян.