У Польшчы – новы віток захворванняў на каронавірус



Апошнія суткі прынеслі 763 новыя выпадкі заражэння каронавірусам у Польшчы, найбольш у Малапольскім ваяводстве і на Мазоўшы. У тым ліку 28 – у Падляшскім ваяводстве.

У Беластоку вялікую крыніцу захворвання пацвердзілі ў гематалагічнай клініцы Універсітэцкай клінічнай лякарні. Новыя выпадкі зафіксаваныя ў розных кутках рэгіёну, большасць асоб знаходзіцца на хатнім лячэнні, а значыць – хвароба ў іх працягае ў даволі лёгкай форме, якая не патрабуе пільнага медыцынскага ўмяшання.

Агулам на Падляшшы з пачатку эпідэміі выявілі 1232 выпадкі заражэння каронавірусам, з іх 972 чалавекі – ужо выздаравелі. У краіне захварэлі больш за 63 тысячы чалавек, з іх 1977 – памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя