У Польшчы новыя правілы каранціну
Мяняюцца правілы працягласці ізаляцыі і каранціну для Covid-19. Па словах міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага, ад сёння, 2 верасня. скараціўся каранцінны перыяд да 10 з 14 дзён і ўвязка прынцыпаў вызвалення ад ізаляцыі з клінічным станам пацыента.
Лекар можа вызваліць ізаляванага чалавека з клінічнымі сімптомамі Covid-19 праз тры дні без ліхаманкі і рэспіраторных сімптомаў, але не раней, чым праз 13 дзён з дня з’яўлення сімптомаў. З іншага боку, чалавек, у якога не выявілі сімптомаў, можа быць выпісаны праз 10 дзён пасля дыягнаставання захворвання.
Беларускае Радыё Рацыя
