У Польшчы пачалі 180 спраў за кантрабанду мігрантаў
Пракуратура ў Польшчы расследуе больш за 180 спраў супраць падазраваных у незаконным увозе мігрантаў, якія хацелі незаконна ўехаць у Еўразвяз праз Беларусь.

Паведамляецца, што расследаванне пракуратуры Беластока закранула больш за 700 чалавек. Гаворка ідзе не толькі пра кіроўцаў грузавых аўтамабіляў, якія ехалі з уцекачамі на борце з усходу краіны ў бок нямецка-польскай мяжы. У большасці выпадкаў да кантрабанды людзей датычныя так званыя “пілоты” — яны дапамагаць кіроўцам пазбягаць праверак на дарогах.
З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы, больш за 14 тысяч толькі ў кастрычніку.
