У Польшчы пачалі справу аб нападзе на сілавікоў
У Польшчы пачалі справу аб нападзе на сілавікоў на мяжы з Беларуссю. Рашэнне прыняла раённая пракуратура, паведаміў прадстаўнік паліцыі ў эфіры тэлеканала Polsat.
Паводле яго слоў, цяпер працягваецца агляд тэрыторыі каля граніцы дзвюх дзяржаў, а таксама праводзіцца збор прадметаў, якія пераляцелі праз яе.
Напярэдадні нелегалы, якія сабраліся на польска-беларускай мяжы, паспрабавалі прарваць агароджы і пачалі кідаць у польскіх ваенных камяні, палкі і іншыя прадметы. Тыя ў адказ ужылі слёзатачывы газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты.
Беларускае Радыё Рацыя
