У Польшчы пачаліся экзамены на атэстат сталасці



У панадгімназіяльных школах Польшчы сёння пачаліся экзамены на атэстат сталасці. У Падляшскім ваяводстве сёлета гэтак званыя матуры здаюць амаль 13 тысяч абітурыентаў.

Gorzów Wielkopolski, 05.05.2008. Uczniowie II Liceum Ogólnokszta³c¹cego w Gorzowie Wlkp. przyst¹pili 5 bm. do egzaminu maturalnego z jêzyka polskiego. (lm/kkk) PAP/Lech Muszyñski ***Zdjêcie do depeszy PAP pt. Ponad 440 tys. maturzystów rozpoczê³o egzamin z jêzyka polskiego***

4 траўня – першы экзамен, і традыцыйна гэта польская мова. 5 траўня – матэматыка, пасля ідуць замежныя мовы і іншыя прадметы.

Як распавёў дырэктар ліцэя з дадатковай беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім Андрэй Сцепанюк, у бельскім ліцэі да экзаменаў сёлета прыступае 88 вучняў.

– Здаваць экзамен у Другім агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім будуць 88 вучняў. Усе яны будуць здаваць абавязковыя экзамены, у тым ліку экзамен па беларускай мове, які пройдзе 24 траўня. 5 вучняў не будуць здаваць экзамен па беларускай мове, бо ўжо маюць 100 балаў.

Паводле слоў дырэктара ліцэя з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы  Яўгена Сачко, у гайнаўскім ліцэі экзамены сёлета здаюць 106 вучняў.

– Гэта ўсе абітурыенты нашага ліцэя. Сёння яны пішуць экзамен па польскай мове. Беларуская мова – 24 траўня. І маем 6 вучняў, якія не будуць пісаць экзамена па беларускай мове, бо сталі лаўрэатамі ў алімпіядзе.

У беластоцкім ліцэі сёлета 4 абітурыенты, якія вывучалі беларускую мову. З іх толькі адзін будзе здаваць экзамен.

Экзамены на атэстат сталасці па беларускай мове будуць здаваць вучні бельскага белліцэя, а таксама гайнаўскага і беластоцкага. Абітурыенты, якія вывучалі беларускую мову і сталі лаўрэатамі ці фіналістамі алімпіяды па беларускай мове, будуць звольненыя з экзамену па гэтым прадмеце.

Пісьмовыя экзамены ў Польшчы сёлета будуць доўжыцца да 27 траўня. Вусныя экзамены пачнуцца  9 траўня і завершацца таксама 27-га. Вынікі стануць вядомыя толькі 5 ліпеня.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота matura.kutno.pl