У Польшчы пачаліся экзамены на атэстат сталасці
У Польшчы пачаліся матуры – гэта экзамены на атэстат сталасці, якія адначасна з’яўляюцца падставай для падачы дакументаў ва ўніверсітэты. Першай матурай была польская мова.
Кажа дырэктар Гайнаўскага беларускага ліцэя – Ігар Лукашук:
-Перад намі яшчэ чужая мова, перад намі яшчэ матэматыка, выбраныя таксама вучнямі прадметы. Ну і зразумела, экзамен па беларускай мове. У гэтым годзе маем 80 вучняў, якія прыступаюць да экзаменаў на атэстат сталасці. Усе, якія закончылі наш ліцэй у гэтым годзе.
Экзамен па беларускай мове ў нас здаюць усе, паколькі ўсе выпускнікі меншасных ліцэяў, у тым ліку і Гайнаўскага беларускага ліцэя, маюць абавязак здаваць гэты экзамен.
На Падляшшы і агулам у Польшчы ёсць два ліцэі, дзе вывучаюць беларускую мову – у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя