У Польшчы пачаліся святкаванні 160-годдзя Студзеньскага паўстання
Канцэрты, выставы, рэканструкцыі бітваў, навуковыя канферэнцыі, урокі гісторыі, майстар-класы і так далей. Так сёлета па ўсёй Польшчы будуць адзначаць 160-ю гадавіну Студзеньскага паўстання, у Беларусі яно больш вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў.

Студзеньскае паўстанне было найбуйнейшым нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, накіраваным супраць расейскіх захопнікаў. Сёлета спаўняецца 160 гадоў з яго пачатку. У Польшчы гадавіна будзе адзначацца вялікай колькасцю культурніцкіх мерапрыемстваў на працягу ажно двух гадоў.
А 23-24 студзеня у межах візіту ў Польшчу ўдзел у мерапрыемствах у гонар пачатку паўстання возьме Святлана Ціханоўская.
