У Польшчы пачынаецца чацвёрты этап адмены абмежаванняў
У Польшчы пачынаецца чацвёрты этап адмены абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каронавірусу
З сённяшняга дня, 31 траўня, часткова адмяняецца абавязак апранаць маскі. Таксама дазваляецца арганізацыя сходаў з удзелам да 150 чалавек, а ў крамах перастаюць дзейнічаць абмежаванні на колькасць пакупнікоў.
У адкрытай прасторы з сённяшняга дня можна знаходзіцца без маскі, але ўсё адно трэба закрываць рот і нос у крамах, транспартных сродках і храмах.
Таксама калі на вуліцы дзве асобы будуць ісці поруч, то надалей рэкамендуецца насіць маскі. Маску не трэба ўжо будзе апранаць у рэстаране ці бары, калі кліент ужо займае месца за сталом.
Беларускае Радыё Рацыя