У Польшчы пачынаецца перапіс насельніцтва і жылля
Сёння, 1 красавіка, у Польшчы пачынаецца агульна-нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля. Апошні перапіс праходзіў 10 гадоў таму.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы заахвочвае грамадзян перапісвацца праз інтэрнэт, але таксама можна скарыстацца адмысловай тэлефоннай лініяй, або дачакацца перапісчыка.
Перапіс з’яўляецца абавязковым і працягнецца да канца верасня. Паводле папярэдняга перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывае 38 млн чалавек, а 50 тысяч чалавек запісаліся беларусамі.
Беларускае Радыё Рацыя